Table of Contents
Free

Білінгва

Уладзіслаў Наважылаў aka Lesley Knife
Story Digest, 281 399 chars, 7.03 p.

In progress

Table of Contents
  • Чорт вусаты
Settings
Шрифт
Отступ

Чорт вусаты

Вірлавокі чорт вусаты пасяліўся каля хаты

Днём ён небу пагражае, ноччу ў багне юшкі прагне Зь ім жывуць там жук і жаба, ды кухарка — злая баба Цемра ашалелых прусаў крочуць маршам па абрусу Вірлавокі чорт вусаты абяцаў нам абарону

амаль што проста вырай быццам да самога скону Ён з усьмешкай запазычыў нашу волю назаўсёды Наўзамен ён даў нам стоды тых, хто ўжо зышоў век з моды Мы спачатку мяркавалі — анамалія, славутасьць Перагіны не зважалі, маўляў, трохі шызануты Ён тым часам у калысцы немаўлятку падмяніў жа На пачвару без сумленьня, што яму абутак ліжа Чырвань зь зеленьню, на тыне балбатлівыя сарокі Лямантуюць — лепшы ў сьвеце — чорт вусаты вірлавокі Ён частуе іх сьплясьнелым хлебам, напалову зь глебай

яны яшчэ грамчэй свае сьпяваюць эківокі

Сіплым голасам чорт брэша, што ўсё ведае, нарэшце, Хіжа ікламі скрыгоча ды пра ворагаў гаргоча.

Ён здаваўся мінаком, што тут зьявіўся выпадкова, Але шмат каму карысна гэта брыдкая станова. Чорт на коўзьлях лёд сапсуе, сам сабе каслом пасуе

калі перамагае, сам сабе ён аплядуе. Гэта чортава навала нас ужо закатавала,

Мы цяпер на чорта злыя, але нас папы прадалі, Нас, за то, што працавалі і чарцей нагадавалі, Гэты самыя чарцякі ў дармаеды запісалі.

Б'юць дручком нас жук і жаба і штурхаюць нас настырна… Так ніхто і не зазначыў, што цяпер жывем за тынам.